Універсітэт імя Дж. Капілана
| Універсітэт імя Дж. Капілана | |
|---|---|
| англ.: Capilano University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Capilano University |
| Заснаваны | 1968 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Норт-Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада |
| Сайт | capilanou.ca |
Універсітэт імя Дж. Капілана (англ.: Capilano University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Норт-Ванкувер у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт названы ў гонар Джо Капілана, які быў лідарам карэннага народа скваміш з 1895 па 1910 год.
У 2012 годзе Універсітэт імя Дж. Капілана стаў першым універсітэтам Канады, які атрымаў акрэдытацыю ад Паўночна-Заходняй камісіі каледжаў і універсітэтаў у Вашынгтоне, аднаго з шасці асноўных рэгіянальных агенцтваў ЗША, якія прызнаны Міністэрствам адукацыі ЗША.
Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як каледж у 1968 годзе, зыходзячы з неабходнасці стварэння дзяржаўнай установы адукацыі, якая абслугоўвала б мясцовыя грамады на паўночны захад ад Ванкувера. Першапачатковы набор быў 784 студэнтаў. У 2008 годзе правінцыя змяніла статус каледжа на ўніверсітэт.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- факультэт мастацтваў і навук
- факультэт бізнесу і прафесійных студый
- факультэт адукацыі, здароўя і развіцця чалавека
- факультэт выяўленчага і прыкладнога мастацтва
- факультэт глабальных і грамадскіх студый
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Дж. Капілана- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы