Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда
англ.: University of Prince Edward Island
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Prince Edward Island
Заснаваны 1804
Год рэарганізацыі 1969
Студэнты 4 400
Размяшчэнне Шарлаттаўн, Востраў Прынца Эдуарда, Канада
Сайт upei.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда (англ.: University of Prince Edward Island) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шарлаттаўн у правінцыі Востраў Прынца Эдуарда, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт вядзе свае карані з 1804 года, калі віцэ-губернатар Эдмунд Фанінг і заканадаўчы савет вострава заклікалі да стварэння каледжа. Да 1820 года быў узведзены першы будынак каледжа. Каледж быў перайменаваны ў гонар прынца Уэльскага, будучага караля Эдуарда VII у 1860 годзе. Універсітэт вострава Прынца Эдуарда — гэта пазаканфесіянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1969 годзе шляхам аб'яднання Каледжа прынца Уэльскага, заснаванага ў 1834 годзе, і Універсітэта Святога Дунстана, заснаванага ў 1855 годзе. Кампус размешчаны на рагу Бельведэрскай і Універсітэцкай вуліц у Шарлаттаўне, сталіцы Вострава Прынца Эдуарда, пабудаваны на 54 гектарах зямлі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт бізнэсу
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Факультэт ведаў, адукацыі, даследаванняў і прыкладных студый карэннага насельніцтва
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт медсястрынства
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт устойлівага праектавання
  • Каледж ветэрынарыі
  • Школа матэматычных і інфарматычных навук
  • Школа змены клімату і адаптацыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]