Нью-Брансуікскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нью-Брансуікскі ўніверсітэт
англ.: University of New Brunswick
Арыгінальная назва англ.: University of New Brunswick
Заснаваны 1785
Студэнты 32 036[1]
Размяшчэнне Фрэдэрыктан, Нью-Брансуік, Канада
Кампус Сент-Джон, Нью-Брансуік, Канада
Сайт unb.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Брансуікскі ўніверсітэт (англ.: University of New Brunswick) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фрэдэрыктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта старэйшы англамоўны ўніверсітэт у Канадзе і адзін з першых дзяржаўных універсітэтаў Паўночнай Амерыкі. Ён быў заснаваны групай з сямі лаялістаў, якія пакінулі ЗША пасля Вайны за незалежнасць ЗША.

Універсітэт мае два кампусы: першапачатковы кампус у Фрэдэрыктане, заснаваны ў 1785 годзе, і меншы кампус у Сент-Джоне, які адкрыўся ў 1964 годзе.

Нью-Брансуікскі ўніверсітэт быў названы лепшым прадпрымальніцкім універсітэтам у Канадзе ў 2014 годзе. Універсітэт падрыхтаваў шмат канадскіх федэральных міністраў, многіх прэм'ер-міністраў правінцыі, трох суддзяў Вярхоўнага суда Канады, а таксама выбітных мастакоў і пісьменнікаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў (Фрэдэрыктан)
  • Факультэт мастацтваў (Сент-Джон)
  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт камп'ютарных навук
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт лясной гаспадаркі і прыродакарыстання
  • Факультэт кінезіялогіі
  • Факультэт права
  • Факультэт медсястрынства (Фрэдэрыктан)
  • Факультэт медсястрынства (Сент-Джон)
  • Факультэт медсястрынства і навук пра здароўе
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук, прыкладных навук і інжынерыі

Дэпартаменты[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент антрапалогіі
  • Дэпартамент класічнай і антычнай гісторыі
  • Дэпартамент крэатыўнага пісьма
  • Дэпартамент культуры і медыязнаўства
  • Дэпартамент драмы
  • Дэпартамент эканомікі
  • Дэпартамент англійскай мовы
  • Дэпартамент французскай мовы
  • Дэпартамент гістарычных студый
  • Дэпартамент гісторыі і палітыкі
  • Дэпартамент гуманітарных навук і моў
  • Дэпартамент міжнароднага развіцця
  • Дэпартамент філасофіі
  • Дэпартамент паліталогіі
  • Дэпартамент псіхалогіі (Фрэдэрыктан)
  • Дэпартамент псіхалогіі (Сент-Джон)
  • Дэпартамент сацыяльных навук
  • Дэпартамент сацыялогіі
  • Дэпартамент камп'ютарных навук
  • Дэпартамент хімічнай інжынерыі
  • Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
  • Дэпартамент электрычнай і камп'ютарнай інжынерыі
  • Дэпартамент інжынерыі
  • Дэпартамент геадэзіі і геаматыкі
  • Дэпартамент механічнай інжынерыі
  • Дэпартамент біялагічных навук
  • Дэпартамент біялогіі
  • Дэпартамент хіміі
  • Дэпартамент навук аб Зямлі
  • Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Фрэдэрыктан)
  • Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Сент-Джон)
  • Дэпартамент фізікі (Фрэдэрыктан)
  • Дэпартамент фізікі (Сент-Джон)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]