Тындэйлскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тындэйлскі ўніверсітэт
англ.: Tyndale University
Арыгінальная назва англ.: Tyndale University
Заснаваны 1894
Размяшчэнне Таронта, Антарыа, Канада
Сайт tyndale.ca

Тындэйлскі ўніверсітэт (англ.: Tyndale University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня бярэ пачатак з заснавання ў 1894 годзе баптысцкім прапаведнікам Элмарам Харысам Таронцкай біблійнай школы. У 1968 годзе школа аб’ядналася з Лонданскім біблійна-місіянерскім каледжам, утварыўшы Антарыйскі біблійны каледж. У 1976 годзе каледж набыў новы кампус. У 1998 годзе ён быў перайменаваны ў Тындальскі каледж і семінарыю ў 2003 годзе. У 2015 годзе ён адкрыў новы кампус, у 2020 годзе ён атрымаў сучасную назву. Установа з’яўляецца сябрам Савета хрысціянскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. Вучэльня з’яўляецца міжканфесійнай і, такім чынам, падтрымлівае партнёрскія сувязі з рознымі пратэстанцкімі дэнамінацыямі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]