Садберскі ўніверсітэт
Выгляд
Садберскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Sudbury | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Sudbury |
Міжнародная назва | фр.: Université de Sudbury |
Заснаваны | 1913 |
Рэарганізаваны | 2021 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Грэйтэр-Садберы, Антарыа, Канада |
Сайт | usudbury.ca |
Садберскі ўніверсітэт (англ.: University of Sudbury) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Грэйтэр-Садберы ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт прапануе праграмы бакалаўрыяту на французскай і англійскай мовах у галіне рэлігіязнаўства, філасофіі, вывучэння карэнных народаў Канады і на французскай мове ў галіне журналістыкі і фальклору. Гэта была школа Лаўрэнцьеўскага ўніверсітэта да 1 мая 2021 года, калі гэтая ВНУ спыніла адносіны з усімі сваімі падпарадкаванымі школамі ў сувязі з фінансавым крызісам. Пазней было абвешчана, што вучэльня ў Садберы працягне сваю дзейнасць як незалежны франкамоўны ўніверсітэт. Заснаваны як каталіцкая ўстанова, у 2021 годзе ўніверсітэт стаў афіцыйна свецкім.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы