Універсітэт Святой Марыі (Калгары)
Выгляд
Універсітэт Святой Марыі | |
---|---|
англ.: St. Mary’s University | |
Арыгінальная назва | англ.: St. Mary’s University |
Заснаваны | 1986 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Калгары, Альберта, Канада |
Сайт | stmu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Святой Марыі (англ.: St. Mary’s University) — канадская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня прапануе акадэмічныя ступені ў галіне гуманітарных навук, прыродазнаўчых навук і адукацыі. Сярэдні памер акадэмічнай групы складае 25 студэнтаў.
Бібліятэка ўніверсітэта змяшчае больш за 30 тысяч выданняў і мае 51 працоўнае месца, даступнае студэнтам. Бібліятэка таксама мае так званую Біблію Святога Яна. Гэта Біблія, цалкам напісаная ад рукі сусветна вядомым каліграфам Дональдам Джэксанам, які з'яўляўся пісцом каралевы Вялікабрытаніі. Гэта першы выпадак, калі сабор, манастыр або рэлігійная арганізацыя заказваюць нешта такога маштабу за больш чым 500 гадоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Святой Марыі (Калгары)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 25 сакавіка 2022.