Універсітэт рэк Томпсан
Выгляд
| Універсітэт рэк Томпсан | |
|---|---|
| англ.: Thompson Rivers University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Thompson Rivers University |
| Заснаваны | 1970 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Камлупс, Брытанская Калумбія, Канада |
| Сайт | tru.ca |
Універсітэт рэк Томпсан (англ.: Thompson Rivers University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Камлупс у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Назва ўніверсітэта паходзіць ад дзвюх рэк, якія зліваюцца ў ваколіцах горада — Паўночны Томпсан і Паўднёвы Томпсан. Універсітэт мае спадарожнікавы кампус ва Уільямс-Лэйк. Прапануецца каля 140 праграм у кампусе, а таксама каля 60 анлайнавых або дыстанцыйных праграм.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт прыгод, кулінарнага мастацтва і турызму
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт права
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт студэнцкага развіцця
- Школа бізнесу і эканомікі
- Школа гандлю і тэхналогій
- Школа медсястрынства
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт рэк Томпсан- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы