Універсітэт каралеўскіх дарог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт каралеўскіх дарог
англ.: Royal Roads University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Royal Roads University
Заснаваны 1995
Размяшчэнне Колвуд, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт royalroads.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт каралеўскіх дарог (англ.: Royal Roads University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Колвуд у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт размешчаны ў нацыянальным гістарычным парку — замку «Хэтлі» на востраве Ванкувер. Пасля закрыцця ў 1995 годзе аднайменнага ваеннага каледжа, заснаванага ў 1940 годзе, урад правінцыі стварыў на базе кампуса былой ваеннай вучэльні дзяржаўны ўніверсітэт.

Вучэльня прапануе прыкладныя і прафесійныя праграмы навучання на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Праграмы ў асноўным прапануюцца ў змешаным фармаце, які спалучае перыядычныя заняткі ў кампусе з онлайн-курсамі. Гэты фармат прызначаны пераважна для працуючых спецыялістаў, якія могуць завяршыць навучанне на адлегласці, захоўваючы сваё працоўнае месца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]