Троіцкі заходні ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Троіцкі заходні ўніверсітэт
англ.: Trinity Western University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Trinity Western University
Заснаваны 1962
Студэнты 7 475[1]
Размяшчэнне Лэнглі, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт twu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Троіцкі заходні ўніверсітэт (англ.: Trinity Western University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Лэнглі ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа створана ў 1962 годзе. Яна мае кампусы ў Лэнглі і Рычмандзе. Гэта буйнейшы ў Канадзе прыватны хрысціянскі ўніверсітэт. Ён з’яўляецца сябрам Каралеўскага таварыства Канады, а таксама Асацыяцыі канадскіх універсітэтаў. Навучанне ў ім з’яўляецца самым дарагім з усіх універсітэтаў Канады.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых і прыкладных навук
  • Школа мастацтваў, медыяў і культуры
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • Школа кінетыкі чалавека
  • Школа медсястрынства
  • Школа магістратуры і аспірантуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]