Перайсці да зместу

Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну
(Універсітэт АКМД)
англ.: Ontario College of Art & Design University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Ontario College of Art & Design University
Заснаваны 1876
Краіна
Размяшчэнне Таронта, Антарыа, Канада
Сайт ocadu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну, таксама літаральна Антарыйскі каледж мастацтваў і ўніверсітэт дызайну (англ.: Ontario College of Art & Design University), або скарочана Універсітэт АКМД (англ.: OCAD University) — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная Антарыйскім таварыствам мастакоў у 1876 годзе як Антарыйская школа мастацтваў, гэта старэйшая дзеючая вучэльня ў Канадзе, прысвечаная мастацкай адукацыі. Галоўны кампус размешчаны ў некалькіх будынках і памяшканнях у цэнтры Таронта. Установа была вядомая як Антарыйскі каледж мастацтваў да 1996 года, калі яна была перайменавана і атрымала сучасную назву. Установа атрымала статус універсітэта ў 2002 годзе і была ўпаўнаважана надаваць пэўныя акадэмічныя ступені.

  • Факультэт мастацтва
  • Факультэт дызайну
  • Факультэт мастацтваў і навук