Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт
англ.: Toronto Metropolitan University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Toronto Metropolitan University
Заснаваны 1948
Студэнты 25 100
Размяшчэнне Таронта, Антарыа, Канада
Сайт torontomu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт (англ.: Toronto Metropolitan University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была створана ў 1948 годзе як Тэхналагічны інстытут імя Э. Райерсана і названы ў гонар Эгертана Райерсана, удзельніка распрацоўкі сістэмы дзяржаўных школ у Заходняй Канадзе. У 1964 годзе ўстанова была рэарганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам правінцыі і перайменавана ў Політэхнічны інстытут імя Э. Райерсана. Пад такой назвай у 1970-я гады ўстанова атрымала абмежаваныя паўнамоцтвы надаваць акадэмічныя ступені. Установа была рэарганізавана ў паўнавартасны ўніверсітэт у 1993 годзе і перайменавана ў Політэхнічны універсітэт імя Э. Райерсана. У 2002 годзе, праз некалькі гадоў пасля стварэння ўласнай школы магістратуры і аспірантуры, установа прыняла назву Універсітэта імя Э. Райерсана. У 2022 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт у адказ на занепакоенасць грамадскасці неадназначным уплывам Эгертана Райерсана на сістэму адукацыі індзейцаў Канады.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт грамадскіх паслуг
  • Факультэт інжынерыі і архітэктуры
  • Школа права
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Школа менеджменту
  • Школа крэатыўнасці (былы факультэт камунікацый і дызайну)
  • Школа магістратуры і аспірантуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]