Монктанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Монктанскі ўніверсітэт
фр.: Université de Moncton
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Moncton
Заснаваны 1963
Размяшчэнне Монктан, Нью-Брансуік, Канада
Сайт umoncton.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Монктанскі ўніверсітэт (фр.: Université de Moncton) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і сядзібай у горадзе Монктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1963 годзе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Каралеўскай камісіі па вышэйшай адукацыі ў Нью-Брансуіку. Ён уключае кампусы ў Эдмундстане, Монктане і Шыпагане. Гэта буйнейшы выключна франкамоўны ўніверсітэт Канады па-за межамі правінцыі Квебек.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт адміністрацыі
  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт права
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт навук аб здароўі і грамадскіх паслуг
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інфармацыйнага менеджменту, устойлівага развіцця і прыбярэжнай зоны
  • Школа лясной гаспадаркі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]