Універсітэт імя Дж. Крэндала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Дж. Крэндала
англ.: Crandall University
Арыгінальная назва англ.: Crandall University
Заснаваны 1949
Размяшчэнне Монктан, Нью-Брансуік, Канада
Сайт crandallu.ca

Універсітэт імя Дж. Крэндала (англ.: Crandall University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Монктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1949 годзе пад назвай Аб'яднаная баптысцкая біблійская школа і служыла і як сярэдняя школа, і як біблійная школа для баптыстаў Атлантычнай Канады. За два дзесяцігоддзі акцэнт у дзейнасці вучэльні паступова перамясціўся ў бок праграм вышэйшай адукацыі. У 1968 годзе яна стала Біблійным і малодшым хрысціянскім каледжам гуманітарных навук, а ў 1970 годзе назва была зменена на Атлантычны баптысцкі каледж, які змог надаваць поўную ступень бакалаўра мастацтваў з 1983 года. Установа пераехала ў новы кампус на поўнач ад цэнтральнага дзелавога раёна горада ў 1996 годзе, а назва ўстановы была зменена на Атлантычны баптысцкі ўніверсітэт. 21 жніўня 2009 года было абвешчана, што ўстанова змяніла назву на Універсітэт імя Дж. Крэндала — у гонар прападобнага Джозэфа Крэндала, першага баптысцкага прапаведніка ў прыморскім рэгіёне Канады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]