Брэнданскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэнданскі ўніверсітэт
англ.: Brandon University
Арыгінальная назва англ.: Brandon University
Заснаваны 1890
Размяшчэнне Брэндан, Манітоба, Канада
Сайт brandonu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэнданскі ўніверсітэт (англ.: Brandon University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Брэндан у правінцыі Манітоба, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт выводзіць свае вытокі ад вучэльні, заснаванай у 1890 годзе баптыстамі Заходняй Канады. Сучасны ўніверсітэцкі кампус быў заснаваны 13 ліпеня 1899 года як Брэнданскі каледж у якасці баптысцкай навучальнай установы. Універсітэт з’яўляецца сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Садружнасці.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт вывучэння здароўя
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Школа музыкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]