Калгарыйскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калгарыйскі ўніверсітэт
англ.: University of Calgary
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Calgary
Заснаваны 1966
Студэнты 33 000[1]
Размяшчэнне Калгары, Альберта, Канада
Сайт ucalgary.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калгарыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Calgary) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт пачаў сваю дзейнасць у 1944 годзе як філіял Альбертаўскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе быў рэарганізаваны ў асобны ўніверсітэт. Ён складаецца з 14 факультэтаў і больш за 85 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў. Галоўны кампус, які займае каля 200 гектараў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада каля ракі. Гэта адзін з лепшых даследчых універсітэтаў Канады. Сярод вядомых выпускнікоў — прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, стваральнік мовы праграмавання Java Джэймс Гослінг, сузаснавальнік Uber Гарэт Кэмп, астранаўт Роберт Тырск і інш. Універсітэт падрыхтаваў больш за 170 000 выпускнікоў, якія пражываюць у 152 краінах свету.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў
  • Школа медыцыны
  • Школа архітэктуры, планіроўкі і ландшафту
  • Школа бізнесу
  • Факультэт кінезіялогіі
  • Факультэт права
  • Факультэт медсястрынства
  • Школа інжынерыі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльнай працы
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Школа адукацыі
  • Школа дзяржаўнай палітыкі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]