Вуліца Камісара Крылова (Віцебск)
Вуліца Камісара Крылова Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Багародзіцкая, Успенская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Камісара Крылова — вуліца ў гістарычным цэнтры Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Суворава, працягваецца 200 метраў і заканчваецца на Успенскай горцы.
Названая ў гонар рэвалюцыянера, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады на Віцебшчыне С. М. Крылова, які жыў на гэтай вуліцы. Гістарычныя назвы — вуліца Багародзіцкая, вуліца Успенская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Камісара Крылова пачала забудоўвацца ў XVI стагоддзі. Першапачаткова называлася Багародзіцкая, у імя праваслаўнай царквы Прасвятой Багародзіцы, якая знаходзілася на Успенскай (тады Лысай) горцы. У XVII стагоддзі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Узгорскага замка. У XIX стагоддзі насіла назву Саборная. Пазней — Успенская. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся: Успенскі сабор (разбураны ў 1936 г., адноўлены ў 2000-х), Віцебская духоўная семінарыя. Некаторы час вуліца насіла імя байкапісца І. А. Крылова, але ў 1974 годзе была перайменавана ў гонар камісара С. М. Крылова, да рэвалюцыі які жыў на вуліцы ў доме № 10.
У жніўні 2010 года вуліцу забрукавалі пліткай, усталявалі дэкаратыўныя ліхтары. Вуліца зрабілася пешаходнай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
- Витебск. Путеводитель — Мн., 2003.
- Русецкий А. В., Русецкий Ю. А. Художественная культура Витебска с древности до 1917 года. — Мн.: БелЭн, 2001. — 288 с.: с ил. — ISBN 985-11-0215-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Камісара Крылова (Віцебск)
- Вуліца Камісара Крылова (Віцебск) на сайце «Архіварта»