Вяселле ў Кане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вяселле ў Кане Галілейскай)
Вяселле ў Кане Галілейскай
(Паала Веранезэ, 15621563 гг.)

Вяселле ў Кане ці Вяселле ў Кане Галілейскай — евангельскі эпізод, ператварэнне вады ў віно на вяселлі ў Кане Галілейскай або Вяселле ў Кане з'яўляецца першым цудам Ісуса ў Евангеллі ад Яна. Згодна біблейскага апавядання, Ісус і Яго Маці былі запрошаны на вяселле, а калі віно скончылася, Ісус здзяйсняе цуд, ператварыўшы ваду ў віно. Дакладнае месцазнаходжанне Каны стала прадметам дыскусій сярод біблейскіх навукоўцаў і археолагаў; некалькі вёсак у Галілеі з'яўляюцца кандыдатамі на гэтае месца.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Вяселле ў Кане пэнзля Марціна дэ Воса, 1596 г.

Падзея запісана ў Яна 2:1-11. У Евангеллі гаворыцца, што ў той час як Ісус разам з вучнямі наведвалі вяселле ў Кане нечакана скончылася віно. Для гаспадароў такі вынік азначаў адсутнасць гасціннасці і ганьбу ў вачах прысутных. Даведаўшыся пра гэта, Маці Ісуса кажа Ісусу: «У іх няма віна», на што Ісус адказаў: «Што Мне і Табе, жанчына? яшчэ не прыйшла гадзіна Мая». Аднак Яго Маці сказала слугам: «Рабіце, што Ён скажа вам» (Ян. 2:3-5). Ісус загадаў слугам запоўніць ёмістасці вадой, а пасля чэрпаць і несьці да распарадчыка вяселля. Пасля дэгустацыі напою і не ведаючы, адкуль ён узяўся, распарадчык вяселля кліча жаніха і робіць таму заўвагу, што звычайна на вяселлі падаюць лепшае віно, а пасля, калі госці ўжо нап'юцца горшае (Ян 2:6-10). Ян дадае, што: «Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і з'явіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя» (Ян 2:11).

Царква вяселля ў Кафры Канне ў Ізраіле — улюблёнае месца пілігрымак, лічыцца многімі хрысціянамі месцам, дзе адбылося вяселле.

Хоць ні ў адзіным з сінаптычных Евангелляў падзея не сустракаецца, згодна з хрысціянскай традыцыяй лічыцца, што гэта першы публічны цуд Ісуса. Аднак у Евангеллі ад Яна падзня мае сімвалічнае значэнне: гэта першы з сямі цудоўных прыкмет, па якіх праяўляецца Боская сутнасць Ісуса, і вакол якіх структуравана Евангелле.

Цуд таксама можна разглядаць як правобраз першага публічнага цуда Майсея, у якім была зменена вада у крывю ў раце Ніл. Гэта дае магчымасць даследчыкам устанавіць сімвалічную сувязь паміж Майсеем, як першым выратавальнікам яўрэяў пры іх уцёках з Егіпта, і Ісуса як духоўнага выратавальніка ўсіх людзей.

Знаходжанне Каны Галілейскай[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнае месцазнаходжанне Каны стала прадметам абмеркавання сярод вучоных. Вёскі ў Галілеі, якія з'яўляюцца кандыдатамі на ролю гістарычнай Каны: Кафра Канна, Кенет-эль-Джаліль (таксама званы Хірбет Кана) і Айн Кана і Кана ў Ліване.

Згодна з Каталіцкай энцыклапедыі 1914 году, традыцыя, ўзыходзячая да 8-ага стагоддзя, ідэнтыфікуе Кану з сучасным арабскім горадам Кафра Канна, у 7 км на паўночны ўсход ад Назарэта, Ізраіль. Былі прапанаваны версіі на ролю Каны: разбураны пасёлак Кенет-эль-Джаліль (таксама вядомы як Хірбет Кана), каля 9 км далей на поўнач, і Айн Кана, якая знаходзіцца бліжэй да Назарэта і, на думку некаторых даследчыкаў, можа быць лепшым кандыдатам на этымалагічных падставах. Некаторыя хрысціяне, асабліва ліванскія хрысціяне, лічаць, што Канай Галілейскай з'яўляецца вёска Кана, на поўдні Лівана.

Шматлікія старажытныя і сучасныя археолагі спрабавалі рабіць раскопы, каб высветліць, дзе знаходзіцца Кана, але ніякіх канкрэтных археалагічных дадзеных, якія б пацвердзілі адкрыццё не знайшлося.

У выяўленчым мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]