Ясная Паляна (Пухавіцкі раён)
Вёска
Ясная Паляна
|
Я́сная Паля́на[1] (трансліт.: Jasnaja Paliana, руск.: Ясная Поляна; да 1920-х — фальварак Сушчынскі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XIX стагоддзя фальварак Сушчын, альбо Сушчынскі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, супольная ўласнасць Даванцоў, Календаў і Марсанціх[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікам у фальварку быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Феліксавіч Даванец (300 дзесяцін зямлі)[3].
Паводле перапісу 1897 года фіксуецца таксама альтэрнатыўная назва Ясная Паляна. Паводле перапісу 1916 года маёнтак Сушчынава (Ясная Паляна).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя»[4]. У траўні 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 11 чалавек[5]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 20 жыхароў
- 1916 год — 1 двор, 12 жыхароў, усе беларусы[7]
- 1940 год — 11 двароў, 33 жыхары
- 1960 год — 60 жыхароў
- 2002 год — 1 двор, 2 жыхары
- 2009 год — 1 жыхар
- 2019 год — 3 жыхары[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1890, с. 606.
- ↑ Памяць 2003, с. 82.
- ↑ Памяць 2003, с. 731.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 112.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 1 верасня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ясная Паляна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 199—200. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Suszczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 606.
- * Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх