Вілейскі павет (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вілейскі павет
Герб павятовага цэнтра Герб губерні
Герб павятовага цэнтра
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1793
Плошча
6,4 тыс. км²
Насельніцтва
208,0 тыс. (1897)
Vilno Governorate Vileysky uezd.svg

Вілейскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17931940 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай Імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР. У 1921-39 гадах у складзе Польшчы, у 1927 годзе меў 13 гмін, плошча 3421 км². З лістапада 1939 года вернуты БССР, са снежня 1939 года ў складзе Вілейская вобласці, 15 студзеня 1940 года скасаваны.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Валасны падзел станам на 1886 год:

Назва Цэнтр Насельніцтва Колькасць двароў Плошча, дзесяцін Плошча ворнай
зямлі, дзесяцін
Колькасць паселішчаў (сельскіх грамад)
1 Будслаўская  ? 4025 322 11851 3809 30 (7)
2 Вілейская  ? 5908 507 13797 4284 60 (7)
3 Ваўкалацкая  ? 4574 533 12072 4887 58 (4)
4 Вязынская  ? 6024 575 19182 7124 57 (6)
5 Германішская  ? 2795 291 8442 4934 41 (4)
6 Гарадоцкая  ? 4123 337 9006 5267 53 (5)
7 Даўгінаўская  ? 6917 435 18320 6369 39 (8)
8 Дунілавіцкая  ? 3549 236 10968 3899 23 (6)
9 Жаснянская  ? 4448 313 11120 5549 25 (6)
10 Іжская  ? 8184 213 23661 11355 21 (4)
11 Княгінінская  ? 6051 473 17696 9553 55 (10)
12 Краснасельская  ? 5260 548 20421 6788 68 (6)
13 Крайская  ? 6519 402 26014 14026 48 (7)
14 Крывіцкая  ? 4459 338 16614 4762 44 (11)
15 Куранецкая  ? 5148 336 20908 7294 39 (6)
16 Лебедзеўская  ? 5556 362 9161 4205 37 (4)
17 Лучайская  ? 4537 337 12714 5419 37 (4)
18 Манькавіцкая  ? 6673 615 22294 7737 86 (8)
19 Маладзечанская Маладзечна 4153 469 8621 3967 40 (5)
20 Мядзельская  ? 7297 980 43641 11683 97 (6)
21 Норыцкая  ? 2895 231 8864 3429 25 (3)
22 Параф'янаўская  ? 4085 313 14197 5077 37 (7)
23 Порплішчанская  ? 2433 192 9236 2585 20 (5)
24 Рабуньская  ? 4239 398 20628 5732 34 (5)
25 Радашковіцкая  ? 5359 577 16692 7307 65 (6)
26 Сітцаўская  ? 5324 349 17180 6051 36 (5)
27 Хаценчыцкая  ? 6879 520 34276 7470 110 (6)

Станам на 1913 год у павеце было 25 валасцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]