Віргінскі ўніверсітэт
Віргінскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Virginia | |
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 25 студзеня 1819 |
Рэктар | James B. Murray Jr.[d] |
Студэнты | 21 000 і 23 994[1] |
Сайт | virginia.edu (англ.) |
![]() |
Віргінскі ўніверсітэт або Універсітэт Віргініі (Вірджыніі) (англ.: University of Virginia, скар. U.Va. або UVA) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт штата Вірджынія, ЗША. Флагманская ВНУ штата, уваходзіць у тройку лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША.
Заснаваны ў 1819 годзе Томасам Джэферсанам, які спраектаваў яго кампус — помнік Сусветнай спадчыны. Вядомы тым, што ў ім упершыню ў амерыканскай гісторыі былі прапанаваны спецыялізацыі па прадметах, такім як архітэктура, астраномія і філасофія, а таксама тым, што быў першым універсітэтам, у якім былі падзелены царква і адукацыя. Школа прыкладной навукі пры ўніверсітэце Віргініі была першай тэхнічнай школай у Злучаных Штатах.
Кампус універсітэта знаходзіцца ў горадзе Шарлотсвіл адносіцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У розны час студэнтамі ўніверсітэта былі Эдгар По, Вудра Вільсан, Роберт Кенэдзі, Хаўер Салана. Юрыдычная школа Віргінскага ўніверсітэта штогод уваходзіць у дзесятку лепшых у краіне.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.