Перайсці да зместу

ГЭС Дружба народаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2, колішняя малая гідраэлектрастанцыя ў Браслаўскім раёне. Размешчана па рацэ Прорве паміж азёрамі Ставок і Аболеў.

21 лістапада 1951 года ў Дрысвятах адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў, з БССР (імя Молатава Відзаўскага раёна), з ЛітССР (імя Міцкевіча Дукштаскага раёна) і з ЛатССР (імя Свярдлова Грыўскага раёна), на якім было прынята рашэнне аб будаўніцтве супольнай міжкалгаснай ГЭС. Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск ў эксплуатацыю (19.7.1953) асвятляўся савецкімі СМІ - ад раённых газет да цэнтральнай "Праўды", а таксама ў газетах некаторых сацыялістычных краін. Будоўлі прысвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават аперэта (раман "Калі зліваюцца рэкі" Пятруся Броўкі, "Паэма братэрства" Э. Межэлайціса, аперэта "У краі блакітных азёраў" Шылінскага, опера "Святло і цені" Вагнера, вершы А. Астрэйкі і А. Русака). Дрысвяты планавалася зрабіць узорнай вёскай.

19 ліпеня 1953 адбылося ўрачыстае адкрыццё ГЭС "Дружба народаў" у прысутнасці 20 тыс. чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. Перад будынкам ГЭС быў усталяваны бронзаны помнік І. В. Сталіну, аднак хутка пасля яго смерці помнік быў дэмантаваны.

ГЭС захоўваецца ў закансерваваным стане.