Гетманская Буда
Сяло
|
Гетманская Буда[2] (руск.: Гетманская Буда) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чолхаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло заснавана ў пачатку XVIII ст. як Гетманскае уладанне, пад назвай Ропская Буда, у складзе Топальскай сотні Старадубскага палка. У 1761 годзе пабудавана драўляная царква Нараджэння Хрыста, якая была знішчана ў 1938 годзе.
З 1781 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.