Перайсці да зместу

Новыя Юркавічы (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Новыя Юркавічы
руск.: Новые Юрковичи
52°06′54″ пн. ш. 31°51′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 538 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48347
Паштовы індэкс 243046
Код АКАТП 15228856001
Паказаць/схаваць карты
Новыя Юркавічы (Расія)
Новыя Юркавічы
Новыя Юркавічы

Новыя Юркавічы[2] (руск.: Новые Юрковичи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.

Упершыню згадваецца ў летапісах як ужо існуючае сяло ў складзе Рэчы Паспалітай у 1684 годзе. У складзе Расійскай імперыі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. З 1777 года ў складзе Беліцкага, пасля Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.