Іванаўка (Клімаўскі раён)
| Вёска | |
| Іванаўка | |
|---|---|
| руск.: Ивановка | |
| 52°09′28″ пн. ш. 31°55′04″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243045 |
| Код АКАТП | 15228864004 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Іванаўка[2] (руск.: Ивановка) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладна вядома аб існаванні вёсцы ў сярэдзіне XIX ст. у складзе Гомельскага павета Магілёўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Аднак з 16 студзеня 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, пасля чаго была перададзена ў 1922 годзе ў склад Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.