Чарнавокава (Клімаўскі раён)
| Сяло | |
| Чарнавокава | |
|---|---|
| руск.: Чернооково | |
| 52°24′11″ пн. ш. 32°26′03″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243072 |
| Код АКАТП | 15228884001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Чарнавокава[2] (руск.: Чернооково) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Істопскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло вядома з XIII ст. у складзе Чарнігаўскага княства. З 1618 года ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля паўстання Багдана Хмяльніцкага сяло апынулася ў складзе Гетманшчыны. З гэтых часоў сяло было прыватнапамешчацкім. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
У 1929 годзе ў сяле пачынаеца калектывізацыя, вынікам якой стала стварэнне 8 калгасаў розных пасёлкаў, якія пасля ўвайшлі ў склад сяла.
| Калгас | Пасёлак |
|---|---|
| Любоўскі | Любоўскі |
| Прамень працы | Бабкі |
| Ніва | Чарнавокава |
| Чырвоная даліна | Полхаў |
| Ясная паляна | Паляны |
| Наша праца | Свабода (Ляхаў) |
| Ускраіна | Гнілая вада |
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны сяло было акупавана нямецкімі войскамі. Акупацыя працягвалася са жніўня 1941 па верасень 1943 года. У школе была размешчана паліцмайстарская ўправа.
23 верасня 1943 года ў вёсцы было праведзена масавае пакаранне жыхароў сяла на могілках, было забіта 27 чалавек. У ноч на 24 верасня, фарсіраваўшы раку Сноў, пяхота 307 дывізіі авалодала апорнымі пунктамі Чарнавокава, Бабкі, Полхаў, Ляхаў. Тэрыторыю вёскі вызваляў Цэнтральны фронт пад камандаваннем К. Ракасоўскага. Усяго з сяла падчас Вялікай Айчыннай вайны было прызвана больш за трыста чалавек. Загінула — 238 чалавек. У сяло вярнулася толькі 82 чалавекі.
У 1944 годзе сяло ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.
К 1948 году завяршылася аднаўленне сяла, была адбудавана школа, дом культуры з кіназалай. 1 лістапада 1950 года калгасы былі аб’яднаны ў калгас «Расія». У 2020 годзе ад калгаса засталіся парэшткі.