Перайсці да зместу

Чолхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Чолхаў
руск.: Чолхов
52°14′42″ пн. ш. 32°03′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 411 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243046
Код АКАТП 15228880001
Паказаць/схаваць карты
Чолхаў (Расія)
Чолхаў
Чолхаў

Чолхаў[2] (руск.: Чолхов) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Чолхаўскага сельскага паселішча.

Упершыню згадваецца ў Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст. як шляхецкае ўладанне, цэнтр Чолхаўскай воласці.

Пасля пазделу Рэчы Паспалітай сяло ў апынулася ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні, дзе знаходзілася да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.