Перайсці да зместу

Лакамая Буда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Лакамая Буда
руск.: Лакомая Буда
52°29′13″ пн. ш. 32°08′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 177 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 417 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243062
Код АКАТП 15228840001
Паказаць/схаваць карты
Лакамая Буда (Расія)
Лакамая Буда
Лакамая Буда

Лакамая Буда[2] (руск.: Лакомая Буда) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Лакамабудскага сельскага паселішча.

Сяло вядома з сярэдзіны XVII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.