Ірпа (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Ірпа
руск.: Ирпа
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243080
Код АКАТП
Ірпа на карце Расіі ±
Ірпа (Клімаўскі раён) (Расія)
Ірпа (Клімаўскі раён)
Ірпа (Клімаўскі раён) (Бранская вобласць)
Ірпа (Клімаўскі раён)

Ірпа[1] (руск.: Ирпа) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Наваропскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з сярэдзіны XIX ст. як хутар у складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці.

Зноскі