Новы Свет (Клімаўскі раён)
| Пасёлак | |
| Новы Свет | |
|---|---|
| руск.: Новый Свет | |
| 52°05′40″ пн. ш. 31°56′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243046 |
| Код АКАТП | 15228856006 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Новы Свет[2] (руск.: Новый Свет) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX ст. фальварак сяла Клюсы ў складзе Машчонскай воласці Гараднянскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.
Пасля распаду СССР паміж пасёлкам і вёскай Клюсы прайшла дзяржаўная мяжа Украіны і Расіі.