Перайсці да зместу

Быстра (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Быстра
руск.: Быстра
52°13′34″ пн. ш. 31°55′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243076
Код АКАТП 15228880003
Паказаць/схаваць карты
Быстра (Расія)
Быстра
Быстра

Быстра[2] (руск.: Быстра) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чолхаўскага сельскага паселішча.

Вёска вядома ў сярэдзіне XIX ст. у складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.