Вараб’ёўка (Клімаўскі раён)
| Пасёлак | |
| Вараб’ёўка | |
|---|---|
| руск.: Воробьёвка | |
| 52°19′34″ пн. ш. 32°03′12″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243049 |
| Код АКАТП | 15228812001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Вараб’ёўка[2] (руск.: Воробьёвка) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сачкавіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX ст. існуе як хутар у складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. Перад вайной у пасёлку пражывае каля 50 чалавек, працуе школа. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці.