Перайсці да зместу

Чуравічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Чуравічы
руск.: Чуровичи
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1709
Насельніцтва
  • 1 228 чал. (2013)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243044
Код АКАТП
Чуравічы на карце Расіі ±
Чуравічы (Расія)
Чуравічы
Чуравічы (Бранская вобласць)
Чуравічы

Чуравічы[2] (руск.: Чуровичи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чуравіцкага сельскага паселішча.

Слабада Чуравічы паселена ў 1709 годзе Іванам Чарналузскім па дазволе гетмана Скарападскага. Гэта была стараабрадніцкая слабада, першапачаткова называлася Шчуравічы.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1923 па 1929 год адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкай воласці.

З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. З 1944 года ізноў адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года ў падпарадкаванні Клімаўскага раёна.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі