Пруска (Клімаўскі раён)
| Вёска | |
| Пруска | |
|---|---|
| руск.: Пруска | |
| 52°29′48″ пн. ш. 32°21′54″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243070 |
| Код АКАТП | 15228824007 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Пруска[2] (руск.: Пруска) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Плавенскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома з 1620 года.
Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.
Да Другой сусветнай вайны пераважала ўкраінскае насельніцтва.