Перайсці да зместу

Рудня-Цата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудня-Цата
руск.: Рудня-Цата
52°10′25″ пн. ш. 31°53′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 89 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243045
Код АКАТП 15228864005
Паказаць/схаваць карты
Рудня-Цата (Расія)
Рудня-Цата
Рудня-Цата

Рудня-Цата[2] (руск.: Рудня-Цата) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.

Вёска вядома з другой паловы XIX ст. у складзе Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Рудня-Цата ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Аднак 16 студзеня пераходзіць у склад Гомельскай губерні РСФСР, пасля чаго была перададзена ў 1922 годзе ў склад Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.