Глінянская брама
Славутасць | |
Глінянская брама | |
---|---|
Глинянська брама | |
49°50′23″ пн. ш. 24°02′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, пл. Мытная. |
Дата заснавання | 1618 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глінянская брама — помнік абароннай архітэктуры позняга рэнесансу ў Львове (Украіна), частка фартыфікацый у комплексе бернардзінскага кляштара. Знаходзіцца на плошчы Мытнай. Помнік уяўляе сабой найбольш захаваны фрагмент старадаўніх фартыфікацый Львова.
Уязная Глінянская брама была пабудаваны ў першай траціне XVII стагоддзя. Вежу ўзвялі ў 1618 годзе пад кіраўніцтвам інжынера Ф. Гетканта.
Глінянская брама ўяўляе сабой адну з яркіх дамінант у старой частцы Львова. У заходняй частцы, разам з кляштарнымі сценамі, сцяна Глінянскай брамы ўтварае вялікі замкнёны двор у форме трохвугольніка. Узведзена з каменя і цэглы, размешчана на восі поўнач-поўдзень, у верхняй частцы зроблены байніцы. Цэнтр сцяны акцэнтаваны квадратнай у плане вежай з арачным праездам. Перад сцяной рэканструяваны старажытны роў. З процілеглага, заходняга боку сцяны рэканструяваны драўляныя галерэі.
У 1976—1977 гадах была праведзена рэканструкцыя пад кіраўніцтвам архітэктараў А. Навакіўскага і К. Прысяжнага.
У сцяне і вежы знаходзяцца памяшканні інстытута «Укрзахадпраектрэстаўрацыя», а ў паўночна-заходняй частцы — адміністрацыя Львоўскага гісторыка-культурнага запаведніка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трегубова Т. О., Мих Р. М. Львів: Архітектурно-історичний нарис. Київ: Будівельник. С. 54.