Дамініканскі сабор (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм
Дамініканскі сабор
Домініканський собор
49°50′34″ пн. ш. 24°02′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, пл. Музейная, 1.
Канфесія уніяцтва
Тып будынка культавы
Архітэктурны стыль позняе барока
Архітэктар Ян дэ Вітэ,
Себасцьян Фесінгер,
Юліян Захарэвіч
Заснавальнік Юзаф Патоцкі
Дата заснавання 1749
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамініканскі сабор, таксама Царква Найсвяцейшай Еўхарыстыі, раней — Касцёл Божага Цела і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў цэнтральнай частцы Львова, у зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, помнік архітэктуры нацыянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манахі-дамініканцы упершыню прыбылі ў Львоў у ХІІІ стагоддзі, і першы драўляны касцёл дамініканцаў, як кажуць легенды, быў пабудаваны ў 1234 годзе на Нізкім замку па фундацыі жонкі князя Льва Данілавіча Канстанцыі Венгерскай. Гэты касцёл згарэў у час вайны ў 1340 годзе. Новы гатычны храм, які нагадваў сёняшні парафіяльны касцёл у Казімежы Дольным, быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1378 годзе і пазней перабудаваны пасля пажару ў 1407 годзе разам з манастырскімі пабудовамі. На працягу XVI стагоддзя комплекс быў спустошаны некалькімі пажарамі, тым не менш, ён працягваў паступова развівацца. У XVIII стагоддзі столь храма пачала трэскацца, і ў 1745 годзе было вырашана разабраць храм і замяніць яго новым.

У 1749 годзе Юзаф Патоцкі заклаў сучасны барочны храм, аўтарства акога звычайна прыпісваецца Яну дэ Вітэ. Паміж 1756 і 1761 гадамі Мікалай Базыль Патоцкі ахвяраваў 236 тысяч злотых храму і дамініканскаму кляштару ў Львове, дзе была пахавана яго маці. Гэтыя ахвяраванні пайшлі на капліцу Патоцкіх у храме. Сам храм быў асвечаны ў 1764 годзе львоўскім рымска-каталіцкім арцыбіскупам Вацлавам Геранімам Серакоўскім.

У дамініканцаў атрымалася ўдала перажыць панаванне аўстрыйскага імператара Іосіфа II, які вызначыўся тым, што зачыніў многія іншыя манастыры. У 1865 годзе да комплексу была прыбудавана званіца ў стылі неабарока. У 18851914 гадах была праведзена супярэчлівая рэканструкцыя фасада і інтэр’еру.

Пасля Другой сусветнай вайны і прыходу савецкай улады комплекс выкарыстоўваўся як склад, а ў 1970-я гады ператварыўся ў музей рэлігіі і атэізму. З распадам СССР храм быў перададзены Украінскай грэка-каталіцкай царкве і цяпер з’яўляецца парафіяльнай царквой. Кляштар, аднак, да гэтага часу па-ранейшаму з’яўляецца музеем, аднак перайменаваным у Львоўскі музей гісторыі рэлігіі.

Сучасны львоўскі храм аддалена нагадвае царкву Карлскірхэ ў Вене. Ён пабудаваны па плане грэцкага крыжа, упісанага ў эліпсоід і ўвянчанага манументальным купалам.

Да 1946 года ў храме захоўваўся цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, каранаваны папам Бенедыктам XIV у 1751 годзе, які сёння можна пабачыць у дамініканскім касцёле Святога Мікалая ў Гданьску, а таксама алебастравая фігура, прывезеная Святым Гіяцынтам з разрабаванага манголамі Кіева ў Галіч, а затым — у Львоў, якую сёння можна знайсці ў касцёле Святога Жыля ў Кракаве.