Касцёл Святога Мікалая і кляштар трынітарыяў (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Храм
Касцёл Святога Мікалая і кляштар трынітарыяў
костел святого Миколая і монастир тринітаріїв
Львів. Покровська церква.jpg
49°50′04″ пн. ш. 24°01′54″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Львоў, вул. Грушэўскага, 2.
Канфесія праваслаўе
Епархія Львоўска-Сакальская
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Будаўніцтва 17391745 гады
Матэрыял цэгла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Мікалая і кляштар трынітарыяў, сёння - Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы — храм у Львове, былы каталіцкі касцёл, а сёння праваслаўны храм, які знаходзіцца ў карыстанні Праваслаўнай царквы Украіны і з'яўляецца кафедральным саборам Львоўска-Сакальскай епархіі ПЦУ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя трынітарыі прыбылі ў Львоў у 1685 годзе з Іспаніі. Паступова яны набылі некалькі дамоў у цэнтры, дзе зладзілі часовы кляштар. 22 жніўня 1693 года быў зацверджаны першы дакумент у дачыненні да фундушаў манахам. Мікалай Стшалкоўскі запісаў у 1694 годзе 40 тысяч злотых для кляштара. Таксама ён завяшчаў манахам зямельны ўчастак на Галіцкім прадмесце і сродкі на будаўніцтва храма.

Драўляны кляштар на каменным падмурку быў пабудаваны ў 1694 годзе. Праз 2 гады завершана будаўніцтва драўлянага касцёла Святога Мікалая. У 1739-1745 гадах за кошты Самуэля Мухавецкага і Яна Ябланоўскага пабудаваны сучасны храм. У 1769 годзе адбыўся пажар. Аднаўленне працягвалася да 1777 года. У 1782 годзе ордэн трынітарыяў быў скасаваны.

Інвентар 1783 года паказаў, што ў касцёле было 10 алтароў (уключаючы галаўны), амбон, 9-галасны арган на хорах. У 1790 годзе касцёл стаў парафіяльным, а ў кляштары размясцілася плябанія. У 1837 годзе храм быў аддадзены пад апеку езуітам. У 1853 годзе побач з касцёлам, у доме езуіцкага канвікту быў размешчаны Львоўскі ўніверсітэт. У 1903 годзе завершана рэстаўрацыя пад кіраўніцтвам Міхала Лужэцкага. Аўтарства праекта прыпісваецца італьянцу Франчэска Плачыда. Будаўніком, верагодна, быў манах Казімір Гранацкі, ураджэнец Любліна. У 1991 годзе будынак касцёла передадзены ў карыстанне Украінскай праваслаўнай царкве Кіеўскага Патрыярхату, сёння храм належыць да Праваслаўнай царквы Украіны.