Палац грэка-каталіцкіх мітрапалітаў (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац грэка-каталіцкіх мітрапалітаў
Палац греко-католицьких митрополитів
49°50′19″ пн. ш. 24°00′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, пл. Святога Юра, 5.
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Klemens Fesinger[d]
Дата заснавання 1762
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац грэка-каталіцкіх мітрапалітаў — помнік архітэктуры Украіны, які знаходзіцца ў Львове на плошчы Святога Юра, 5.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца насупраць сабора Святога Юра. Уяўляе сабой узор палацавай архітэктуры другой паловы XVIII стагоддзя, спалучае ў сабе рысы поздняга барока (ракако) з элементамі класіцызму.

Рэзідэнцыя грэка-каталіцкіх мітрапалітаў пабудавана ў 1761-1762 гадах па праекце архітэктара К. Фесінгера на месцы ранейшага драўлянага палаца. Праектантам і кіраўніком работ па аздабленні інтэр'ераў быў архітэктар Франц Кульчыцкі. У Нацыянальным музеі ў Львове захоўваюцца два праекты Кульчыцкага - афармленне лесвічных клетак і галоўнай залы другога паверха. Палац рэстаўрыраваны ў 1885 годзе пад кіраўніцтвам Сільвестра Гаўрышкевіча і яшчэ раз — у 1922 годзе, кіраўнік — Леў Левінскі.

Будынак двухпавярховы, цагляны, пакрыты тынкоўкай. У плане прамавугольны, выцягнуты з поўначы на поўдзень, размешчаны асобна. Дах чатырохсхільны. Акцэнтам фасада з'яўляюцца рызаліты: цэнтральны рызаліт аформлены порцікам і франтонам з гербам у тымпане, бакавыя рызаліты ўпрыгожаны пілястрамі. Плоскія пілястры, завершаныя ляпнымі гірляндамі, выкарыстаныя вазы, размешчаныя па кутах франтона і люкарн, якія з'яўляецца характэрным для стылю архітэктара К. Фесінгера. Перад усходнім фасадам закладзены сад мітрапалітаў з кветнікам, якія абнесеныя сцяной. З заходняга боку палаца - парадны двор, які аддзяляе яго ад сабора. Унутраная планіроўка будынка анфіладная. У інтэр'еры захаваліся фрагменты насценнага жывапісу.