Плошча Яворскага (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Плошча Яворскага
Івана-Франкоўскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Галіцкі раён
Назва ў гонар Stefan Yavorsky[d]
Commons-logo.svg Плошча Яворскага на Вікісховішчы

Плошча Яворскага — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна), размешчана ў Старым горадзе ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Плошча была вядома ад 1774-1795 гадоў як Дыкастэрыяльны пляц. З 1871 года - плошча Трыбунальская (ад размешчаных тут судовых устаноў), у 1933-1941 гадах плошча насіла назву Ябланоўскага - ў гонар абаронцы Львова ад татараў гетмана Станіслава Яна Ябланоўскага, паколькі менавіта ў 1933 годзе там быў пастаўлены яму помнік, перанесены з Гетманскіх валоў. У 1957 годзе плошчу перайменавалі ў гонар падпольнай арганізацыі Камуністычнай партыі Заходняй Украіны часоў Другой сусветнай вайны - Народнай гвардыі імя Івана Франка. Сучасную назву атрымала ў 1992 годзе ў гонар ураджэнца Львоўшчыны, украінскага царкоўнага дзеяча, рэктара Кіева-Магілянскай акадэміі Стэфана Яворскага (1658-1722).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (unspecified title) Праверана 7 сакавіка 2022.