Музейная плошча (Львоў)
Музейная плошча Львоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Галіцкі раён |
Ранейшыя назвы | Дамініканская, Максіма Залізняка, Стаўрапігійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музейная плошча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна), размешчана ў Старым горадзе ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Абмежавана вуліцамі Івана Фёдарава і Падвальнай і размешчана паміж дамініканскім Касцёлам Божага Цела (цяпер храм Найсвяцейшай Эўхарыстыі) і Стаўрапігійскім інстытутам. Мае спалучэнне з плошчай Рынак праз вуліцу Стаўрапігійскую.
Яшчэ ў XIII—XIV стагоддзях на сучаснай плошчы існаваў дамініканскі кляштар з касцёлам Божага Цела, збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. З тых часоў плошча называлася Дамініканскай, і гэта назва захавалася да 1945 года.
З кастрычніка 1945 года - гэта плошча Максіма Залізняка - у гонар кіраўніка паўстання гайдамакаў 1768-1769 гадоў, вядомага як Каліёўшчына. У снежні таго ж года плошчы вернута гістарычная назва — плошча Дамініканская. На працягу 1946-1993 гадоў - плошча Стаўрапігійская, у гонар Стаўрапігійскага інстытута, размешчанага побач. Сучасная назва з 1993 года - Музейная плошча - абгрунтавана тым, што побач з саборам у памяшканнях келляў былога дамініканскага манастыра размешчаны музей гісторыі рэлігіі (у савецкі час — музей гісторыі рэлігіі і атэізму).
У 2006 годзе на плошчы ўсталявалі помнік лемкаўскаму мастаку Нікіфару Драўняку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музейная плошча (Львоў)