Каралеўскі арсенал (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Каралеўскі арсенал
Королівський арсенал
49°50′34″ пн. ш. 24°02′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Падвальная, 13.
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Павел Градзіцкі[d]
Дата заснавання 1646
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўскі арсенал — элемент гарадской фартыфікацыі Львова, помнік архітэктуры, які знаходзіцца ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сёння будынак знаходзіцца ў карыстанні архіўных устаноў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узведзены ў 16391646 гады на месцы старога, так званага Малога арсенала (1575). Новы арсенал атрымаў назву Каралеўскага, паколькі дзве траціны коштаў на будаўніцтва выдаткаваў кароль Уладзіслаў IV. Арсенал выкарыстоўваўся як гарадскі склад зброі і выконваў свае непасрэдныя функцыі да 1768 года. Пры арсенале таксама дзейнічалі ліцейні, у якіх адлівалі зброю і званы, а таксама розныя майстэрні. З 1927 года памяшканне выкарыстоўваюць пад архіў. Пасля 1939 года тут утрымліваюцца фонды Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны і дырэкцыя Дзяржаўнага архіва Львоўскай вобласці.

Як і Гарадскі арсенал, Каралеўскі арсенал быў прыбудаваны да высокай абарончай сцяны і ўваходзіў у сістэму сярэднявечных гарадскіх ўмацаванняў. У выпадку штурму арсенал станавіўся пасткай для тых, хто ўварвецца ў двор, таму што кожная кропка двара прастрэльваецца з вокнаў. Дом узведзены з каменя, з’яўляецца прастакутным ў плане з двума крыламі, злучанымі сцяной. Гэтыя сцены з усходняга боку атачаюць унутраны двор. Фасад, які выходзіць на плошчу перад Арсеналам упрыгожаны лоджыяй і барочным франтонам. На бакавым фасадзе ўсходняга крыла захаваўся разьбяны каменны партал у стылі рэнесанс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]