Палац лацінскіх архіепіскапаў (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац лацінскіх архіепіскапаў
Палац латинських архієпископів
49°50′31″ пн. ш. 24°02′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, пл. Рынак, 9.
Тып будынка жыллёвы
Архітэктурны стыль рэнесанс,
класіцызм
Архітэктар Ян Пакаровіч[d]
Заснавальнік Станіслаў Грахоўскі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац лацінскіх архіепіскапаў — помнік архітэктуры XVII - ХІХ стагоддзя, які знаходзіцца ў Львове па плошчы Рынак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Участак пад будаўніцтва палаца для львоўскіх рымска-каталіцкіх арцыбіскупаў князь Уладзіслаў Апольчык падарыў у 1375 (або 1376) годзе біскупу Мацвею з Эгера. З тых часоў зямля і будынкі на ёй належалі каталіцкім архіепіскапам Львова. У XIV стагоддзі горад не спяшаўся аддаваць участак галіцкаму арцыбіскупу Бернарду, які наклаў на Львоў інтэрдыкт - забарону адпраўляць рэлігійныя абрады, а затым адлучыў весь горад ад царквы. Львавяне паскардзіліся Папе Рымскаму, які адлучыў самога Бернарда ад царквы. Інтэрдык і адлучэнне скасаваў каталіцкі арцыбіскуп Перамышля Эрык. Дамы на гэтым месцы стаялі з XIV стагоддзя. У 1405 і 1420 гадах тут жыў вялікі князь Свідрыгайла, якога прымалі "віном і дарункамі". Вядома, што існаваў дом і ў 1527-1634 гадах.

Сучасны дом, які яшчэ называюць "арцыбіскупскім палацам", быў узведзены пры садзейнічанні рымска-каталіцкага арцыбіскупа Львова Станіслава Грахоўскага на месцы папярэдніх у 1634 годзе. У XVII стагоддзі гэта была адна з самых пышных камяніц, якая належала лацінскім арцыбіскупам. Тут спыняліся нават каралі Рэчы Паспалітай. У 1845 годзе дом быў значна перабудаваны: фасад перароблены ў стылі венскага класіцызму, дабудаваны чацвёрты паверх. На працягу пэўнага часу, у прыватнасці, у 1908 годзе, тут дзейнічала казіно. З 1957 года ў доме размяшчаецца гарадская бібліятэка для юнацтва.