Праспект Свабоды (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Праспект Свабоды
Івана-Франкоўскі раён
укр.: Проспект Свободи
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Галіцкі раён
Працягласць 350 м
Ранейшыя назвы Ніжнія Валы, Карла Людвіга, Гетманская, Гетманскія Валы, Опернштрасэ / Музеўмштасэ, Адольфа Гітлера, Першага мая, Леніна
Назва ў гонар Свабода
Commons-logo.svg Праспект Свабоды на Вікісховішчы

Праспект Свабоды — галоўны праспект Львова, адна з самых прыгожых і прэстыжных вуліц у горадзе, эпіцэнтр дзелавога і культурнага жыцця. Знаходзіцца ў Галіцкім раёне каля гістарычнага цэнтра, уваходзіць у ахоўную зону Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Змена палітычнай сітуацыі ў Львове знаходзіла сваё адлюстраванне ў змене назвы яго галоўнай вуліцы. З канца XVIII стагоддзя праспект насіў назву Ніжнія Валы, з 1855 года яго няцотны бок называўся вуліцай Карла Людвіга Ніжняй, цотны — вуліцай Карла Людвіга Верхняй, з 1871 года няцотны бок — Карла Людвіга, а цотны — вуліца Гетманская. У 1919 годзе няцотны бок, які тады насіў імя аўстрыйскага эрцгерцага, быў пераназваны польскімі ўладамі ў вуліцу Легіёнаў. Аднак у гарадской гаворцы абедзве часткі праспекта да таго часу ўжо атрымалі традыцыйную назву — Гетманскія валы. У 1940 годзе савецкая ўлада пераназвала бульвар у вуліцу Першага мая. Нямецкая ўлада зноў падзяліла праспект на два бакі, цотны бок стаў называцца Опернштрасэ, няцотны — Музеўмштрасэ. У 1942 годзе яны былі аб’яднаныя і сталі плошчай Адольфа Гітлера. У 1944 годзе на кароткі час вярнуліся назвы абедзвюх частак бульвара — вуліцы Легіёнаў і Гетманская. З 1945 года — зноў Першага мая. З 1959 года — праспект Леніна, з 1990 года — праспект Свабоды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фарміраванне праспекта Свабоды — фактычна другога пасля плошчы Рынак цэнтра Львова — пачалося ў 1780-я гады. Да 1800 года ўмацаванні горада былі перапланаваныя — так сфармаваўся бульвар з шэрагамі таполяў і пешаходнай алеяй уздоўж ракі Полтвы. З пачатку XIX стагоддзя прагулкі па бульвары сталі моднымі, на ім з’явіліся шапікі.

27 студзеня 1836 года ў будынку дырэкцыі львоўскай паліцыі, якая знаходзілася на месцы сучаснага «Гранд-гатэля», у службовай кватэры свайго бацькі, які ўзначальваў у той час гарадскую паліцыю, нарадзіўся пісьменнік Леапольд фон Захер-Мазах.

З 1858 года Ніжнія Валы пачалі асвятляцца газавымі ліхтарамі замест алейных. У 18871888 гадах інжынер Вацлаў Ібіянскі накрыў раку Полтву бятоннымі скляпеннямі ў раёне бульвара, а новыя насаджэнні дрэў і кветак распрацаваў Арнальд Рорынг. Уздоўж няцотнага боку бульвара ў 1888 годзе былі пракладзены лініі коннага трамвая, а ў верасні 1893 года — лініі электратрамвая.

Разам з Марыйскай плошчай і вуліцай Акадэмічнай Гетманскія валы ўтварылі адзіную пешаходную прагулачную зону — так званае Корза. З канца XIX стагоддзя бульвар забудоўваўся будынкамі гатэляў, банкаў, даходных дамоў, на ім з’явіліся модныя крамы і кавярні.

Завяршэнне будаўніцтва гарадскога тэатра ў 1900 годзе стала важным акцэнтам прасторавай кампазіцыі праспекта, перспектыўны від на новы тэатр стаў адным з самых прывабных ва ўрбаністычным ландшафце горада.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]