Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Храм
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Костел святого Івана Хрестителя
Lviv Church of St Ioann the Baptist RB.jpg
49°50′49″ пн. ш. 24°01′51″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Львоў, пл. Стары Рынак, 1.
Канфесія Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Тып будынка культавы
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар Юліян Захарэвіч[d]
Матэрыял цэгла
Commons-logo.svg Касцёл Святога Яна Хрысціцеля на Вікісховішчы

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — дзеючы храм у Львове ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сёння знаходзіцца ў карыстанні Украінскай грэка-каталіцкай царквы. Традыцыйна лічыцца ледзь не самай першай культавай пабудовай горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб паўстанні і старажытнай гісторыі храма няма дакладных, навукова пацверджаных дадзеных. У розны час, вылучаўся цэлы шэраг гіпотэз, якія прапаноўвалі шырокі спектр варыянтаў паходжання і датыроўкі залажэння храма, якія вар'іраваліся ад 1201 да 1370 гадоў.

Адна з легенд гаворыць, што ў 1222 або 1234 годзе па дарозе з Кракава ў Кіеў манах-дамініканец Гіяцынт Адравонж заначаваў на сучаснай тэрыторыі ці то Старога рынку, ці то плошчы Музейнай, ці то ў сучасным раёне Новы Свет і заклаў у тады яшчэ пушчы царкву і манастыр. Пасля тут паўстаў з блаславення святога горад Львоў.

Але найбольш папулярнай з'яўляецца легенда аб тым, што храм пабудаваны каля 1260 года князем галіцка-валынскім Львом Данілавічам для жонкі — венгерскай прынцэсы Канстанцыі, дачкі караля Белы IV. Згодна з ёй, браты-прапаведнікі з Венгрыі, таксама дамініканы (якіх у Львоў запрасіла Канстанцыя), быццам бы збіраліся пабудаваць касцёл на месцы былой драўлянай царквы манахаў-базыльянаў. Князёўна ж аддала ім свой двор і капліцу, якія размяшчаліся ці то на Старым рынку, ці то на Музейнай плошчы. І адбылося гэта нібыта на мяжы 1246-1247 гадоў, адразу ж пасля яе вяселля з князем Львом.