Перайсці да зместу

Тамперэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Тамперэ)
Тамперэ
фінск.: Tampere
шведск.: Tammerfors
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1 кастрычніка 1779[3][4]
Плошча
  • 524,89 км² (1 студзеня 2023)[5]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 255 333 чал. (29 лютага 2024)[6]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
33100–33900
Афіцыйны сайт
tampere.fi (фін.)(англ.)
Тамперэ на карце Фінляндыі
Тамперэ (Фінляндыя)
Тамперэ
Тамперэ (Фінляндыя)
Тамперэ

Та́мперэ[7], Та́мерфорс[7] (фінск.: Tampere, шведск.: Tammerfors) — горад у правінцыі Пірканма на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ мае 204 тысячы жыхароў (разам з суседнімі муніцыпалітэтамі — больш за 300 тысяч) і з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.

Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (Pyhäjärvi) на поўдні. Розніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркаскі даўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.

Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывесі, Куру, Руавесі і Лемпяля.

Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога. Для яго характэрна мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самым халодным месяцам з’яўляецца люты, а самым цёплым — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.

У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркаскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.

Вялікае Княства Фінляндскае

[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў сабой буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову індустрыяльнага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другую назву — «Паўночны Манчэстэр».

У сувязі з развіццём вытворчасці і будаўніцтвам новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.

У снежні 1905 года ў Тамерфорсе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП, дзе ўпершыню сустрэліся У. І. Ленін і Сталін.

Незалежная Фінляндыя

[правіць | правіць зыходнік]
Разбураны Тамперэ пасля бітвы

Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам адной са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» ўзялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».

Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія (фінск.: Hermia) у раёне Херванта (фінск.: Hervanta) з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.

Тамперэ — вузел чыгунак і аўтадарог, порт.

У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў машынабудаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington[8].

Тамперскі гарадскі тэатр

Тамперэ вядомы сваім насычаным культурным жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі — у горадзе дзейнічаюць 3 тэатры, з якіх найбольш вядомым з’яўляецца Тамперскі гарадскі тэатр (Tampereen Teatteri), кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).

У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў. Tammerfest — фестываль урбаністычнага рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго, гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.

У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканала YLE TV2.

Кафедральны сабор

Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.

Адзіная праваслаўная царква ў гонар Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая пабудавана ў цэнтры Тамперэ ў 1899 годзе па праекце інжынера Т. У. Язукова.

У горадзе дзейнічае каля 20 музеяў рознай скіраванасці, у тым ліку музей шпіянажу, музей паліцыі, музей Леніна, а таксама музей мумі-троляў, прысвечаны творчасці Тувэ Янсан[9].

У акрузе Тамперэ дзейнічае 4 універсітэты, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца Універсітэт Тамперэ (UTA, заснаваны ў 1925, у сярэдзіне 2000-х навучалася больш за 12 000 студэнтаў) і Тамперскі тэхналагічны ўніверсітэт (TTY, таксама больш за 12 000 студэнтаў), размешчаны ў раёне Херванта.

Год 1820 1850 1876 1881 1886 1889 1891 1896 1900 1904
Насельніцтва 1 000 4 000 12 100 13 800 16 100 18 100 20 500 26 700 34 100 40 261
Год 1910 1915 1926 1941 1960 1970 1975 1978 1980 1983
Насельніцтва 45 100 45 200 51 700 81 000 132 673 158 380 166 338 165 519 166 228 167 344
Год 1985 1987 1990 1993 1995 1996 1998 1999 2000 2001
Насельніцтва 169 026 170 533 172 560 176 149 182 742 186 026 188 726 191 254 193 174 195 468
Год 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011
Насельніцтва 200 980 204 385 206 615 209 409 209 748 211 691 213 315

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Новікаў Я. У. (гісторыя). Та́мперэ, Та́мерфорс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413, 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́мпере, Таммерфорс // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Та́мпере, Таммерфорс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 469. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Та́мпере, Та́ммерфорс // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 409. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).