Перайсці да зместу

Даніэле Бавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэле Бавэ
Дата нараджэння 23 сакавіка 1907(1907-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1992(1992-04-08)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька П’ер Бавэ[d]
Жонка Філамена Ніці[d]
Дзеці Daniel Pierre Bovet[d]
Род дзейнасці біяхімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, эсперантыст, урач, выкладчык універсітэта, фармацэўт, біёлаг
Навуковая сфера сульфаніламіды і Процігістамінныя сродкі
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэле Бавэ (італ.: Daniel Bovet; 23 сакавіка 1907, Флёр’е, кантон Нёўшатэль — 8 красавіка 1992, Рым) — італьянскі фармаколаг швейцарскага паходжання. Эсперантыст з нараджэння.

Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1962), Французскай акадэміі навук (1964)[7].

Скончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта ў 1929 годзе. У 1929—1947 гадах — асістэнт Інстытута Пастэра ў Парыжы. У 1947—1964 гадах узначальваў аддзел хіміятэрапіі ў Вышэйшым інстытуце здароўя ў Рыме. У 1964—1971 гадах — прафесар фармакалогіі ў італьянскім Універсітэце Сасары. З 1971 года — прафесар Рымскага універсітэта.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню залежнасці паміж хімічнай будовай і фармакалагічным дзеяннем рэчываў. Адным з першых раскрыў механізмы антыбактэрыйнага дзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Устанавіў заканамернасці будоўлі курарэпадобных і процігістамінных злучэнняў, якія вызначаюць іх дзеянне.

  • Structure et activité pharmacodynamioue des médicaments du systéme nerveux végetatif, Bóle, 1948 (разам з F. Bovet-Nitti)
  • Curare and curarelike agents, Arnst. 1959 г. (сааўтар).

Зноскі