Знішчэнне крэйсера «Масква»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Знішчэнне ракетнага крэйсера «Масква»
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Флагман Чарнаморскага флота Расіі ракетны крэйсер "Масква" ў 2012 годзе
Флагман Чарнаморскага флота Расіі ракетны крэйсер "Масква" ў 2012 годзе
Дата 13 красавіка14 красавіка 2022
Месца Чорнае мора, непадалёк вострава Змяіны
Вынік Перамога Украіны.
Флагман Чарнаморскага флоту РФ ракетны крэйсер «Масква» затануў
Праціўнікі
Сцяг Расіі Расія Сцяг Украіны Украіна
Камандуючыя
адмірал Ігар Осіпаў
капітан 1-га рангу Антон Купрын
контрадмірал Аляксей Неіжпапа
Сілы бакоў
ВМФ РФ ВМС Украіны
Страты
Ракетны крэйсер "Масква".
Невядомая колькасць асабовага складу (дадзеныя ўдакладняюцца)
Адсутнічаюць
«Рускі ваенны карабель, ідзі на ...» — Украінская паштовая марка (з украінскім памежнікам на фоне крэйсера «Масква»), прэзентавана і ўведзена ў абарачэнне за дзень да знішчэння «Масквы» — 13 красавіка 2022 года.

Флагман Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў 14 красавіка 2022 года ў выніку ўдару 13 красавіка 2022 года берагавога ракетнага комплексу «Нэптун» Ваенна-марскіх сіл Украіны[1][2][3][4].

Крэйсер «Масква» з'яўляўся найбуйнейшым баявым караблём Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі, уваходзіў да ліку шасці найбуйнейшых караблёў ВМФ Расіі[5].

«Масква» з'яўляецца першым страчаным флагманам расійскага флоту з часоў расійска-японскай вайны (Цусімская бітва)[6][7], а таксама найбуйнейшым ваенным караблём з часоў Другой сусветнай вайны ваенны карабель, затоплены падчас ваеннага канфлікту[6]. Таксама «Масква» патэнцыйна з'яўляецца найбуйнейшым ваенным караблём, калі-небудзь знішчаны ракетай[8]. Апошні раз карабель такога тыпу быў затоплены за 40 гадоў да гэтага — у 1982 годзе падчас вайны на Фалклендах брытанская падлодка патапіла крэйсер аргенцінскіх Ваенна-марскіх сіл «Генерал Бельграно»[9].

Па дадзеных СНБА Украіны з 510 чалавек, якія знаходзіліся на борце карабля, Расіі ўдалося выратаваць 58[10].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Машыны першага доследнага комплексу РК-360МЦ «Нэптун», 5 красавіка 2019.
Першы серыйны комплекс на шасі Tatra 815-7, рэпетыцыя парада ў гонар дня Незалежнасці Украіны, 2021 год

Па дадзеных Радыё «Свабода», яшчэ 10 красавіка ракетны крэйсер «Масква» Чарнаморскага флота Расіі стаяў на якары ў Севастопальскай бухце супраць Апалонавай бухты.

Познім вечарам 13 красавіка 2022 года старшыня Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі палкоўнік Максім Марчанка паведаміў у сваім Telegram-канале, што ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па расейскім ракетным крэйсеры «Масква» крылатымі ракетамі класа «Нэптун», у выніку чаго ён атрымаў «вельмі сур'ёзныя пашкоджанні». Пазней дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч удакладніў, што на караблі «Масква», які знаходзіцца ў басейне Чорнага мора, моцны пажар. У той жа час, дарадца Міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што «ўвесь Чарнаморскі флот РФ выведзены для ажыццяўлення тэрміновых выратавальных мерапрыемстваў»[2]. Таксама пацвярджэнне гэтай інфармацыі ананімнымі крыніцамі ва ўкраінскай разведцы паведаміла Украінская праўда[1].

Твітэр-акаўнт OSINT UK, на які спаслалася выданне Meduza, апублікаваў запіс сігналу SOS, які, як сцвярджаецца, быў перададзены з борта крэйсера каля гадзіны ночы па маскоўскім часе[2].

Бліжэй да раніцы 14 красавіка 2022 года расійскія дзяржаўныя агенцтвы ТАСС і РІА «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі паведамілі, што экіпаж «Масквы» эвакуіраваны пасля дэтанацыі боезапасу ў выніку пажару. У міністэрстве пацвердзілі, што карабель сур'ёзна пашкоджаны ў выніку пажару, прычыны якога «ўстанаўліваюцца», але не паведамілі аб пацярпелых і загінуўшых. Штатная колькасць экіпажа «Масквы», па розных дадзеных, складала ад 510 да 758 чалавек[1].

Раніцай у еўрапейскіх СМІ пачалі з'яўляцца паведамленні, што крэйсер мог затануць[11]. СМІ таксама звярнулі ўвагу, што поўная эвакуацыя карабля магла азначаць, што яго нельга будзе пакінуць на плаву і ён будзе ўтоплены. Аналітыкі ў каментарах CNN адзначалі, што пажар на борце такога карабля мог прывесці да катастрафічных наступстваў — выбуху, які можа прывесці да яго затаплення. Аднак CNN не змог візуальна пацвердзіць, што карабель быў уражаны або яго бягучы стан. Над Чорным морам быў моцны шторм, які не дазволіў зрабіць здымкі спадарожніку і зняць сэнсарныя спадарожнікавыя дадзеныя[8].

Днём 14 красавіка 2022 года прадстаўнікі ўкраінскага Аператыўнага камандавання «Поўдзень» заявілі аб тым, што флагман Чарнаморскага флоту Расіі быў уражаны ракетамі «Нэптун»:

…ён [крэйсер] атрымаў значныя пашкоджанні. Узнік пажар. Астатнія падраздзяленні карабельнай групы спрабавалі аказаць дапамогу, але шторм і магутны выбух боепрыпасаў перакулілі крэйсер, і ён пачаў тануць.

У той жа час Мінабароны Расіі заявіла, што «Масква» «захоўвае плавучасць», прымаюцца меры па яго буксіроўцы ў порт, а экіпаж крэйсера быў эвакуіраваны на іншыя караблі Чарнаморскага флоту, якія знаходзіліся ў гэтым раёне.

У сваю чаргу, прэс-сакратар Пентагона Джон Кербі паведаміў CNN, што па іх дадзеных на «Маскве» адбыўся «прынамсі адзін выбух», які нанёс караблю сур'ёзныя пашкоджанні, але пакуль ЗША не могуць сказаць, ці быў ён выкліканы ракетным ударам. Паводле ацэнак Пентагона, карабель на плаву «можа працягнуць шлях і ён гэта робіць», накіроўваючыся на ўсход. Верагодна, выказаў меркаванне Кербі, «Масква» зойдзе ў Севастопаль для рамонту[8].

Увечары таго ж дня (каля паўночы па маскоўскім часе) Мінабароны Расіі паведаміла, што пры буксіроўцы крэйсера ў порт прызначэння з-за пашкоджанняў корпуса, атрыманых падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу, карабель страціў астойлівасць і ва ўмовах штармавога хвалявання мора затануў[12][13][13][3].

У каментары карэспандэнту CNN сакратар СНБА Украіны Аляксей Данілаў адказаў, што крэйсер «Масква» знаходзіўся недалёка ад вострава Змяіны і быў уражаны двума «магутнымі ракетамі ўкраінскай вытворчасці» «Нэптун». Таксама Данілаў заявіў, што:

…[Пуцін] прыйшоў забіваць нашых дзяцей, нашых жанчын, нашых мірных жыхароў. Гэта наш падарунак яму. І гэта толькі пачатак. Будзе больш, чым адна Масква[14].

Уначы супраць 15 красавіка 2022 года расіяне разбамбілі завод «Візар» у Вышнэвым, які вырабляў ракеты Нэптун. Сур'ёзныя пашкоджанні атрымалі цэх і адміністрацыйны будынак завода. Відавочцы гавораць, што ўдар з паветра нанесены каля 1:30 ночы, было пяць трапленняў. У каля 50 аўтамабіляў, прыпаркаваных ля завода, выбіла шкла[15].

Раніцай Мінабароны РФ заявіла, што высокадакладнымі ракетамі вялікай далёкасці марскога базіравання «Калібр» нанесены ўдар па заводзе «Візар»: «знішчаны цэхі вытворчасці і рамонту зенітных ракетных комплексаў вялікай і сярэдняй далёкасці, а таксама супрацькарабельных ракет»[15].

Чыннікі[правіць | правіць зыходнік]

Meduza ў сваім матэрыяле ўказала на тое, што «Масква», верагодна, адзіны з караблёў свайго класа, якія застаюцца ў страі, які пры мадэрнізацыі не атрымаў новых радараў, здольных эфектыўна засякаць нізкалётальныя цэлі накшталт супрацькарабельнай ракеты «Нэптун»[16].

Сярод аднаго з верагодных, але не пацверджаных, варыянтаў плыні атакі быў названы і такі: БПЛА Bayraktar TB2 мог або адцягваць увагу СПА крэйсера на сябе (аж да выканання ролі «ахвярнай пешкі»), або выконваў ідэнтыфікацыю мэты, разведваў яе каардынаты і наводзіў на яе берагавы комплекс[17].

БПЛА мог адцягнуць увагу галоўнай супрацьпаветранай РЛС крэйсера 3Р41 «Хваля» (руск.: «Волна») бартавога комплексу С-300Ф «Форт». Але яна мае кут агляду за ўсё 180 градусаў. Пакрыццё на 360° забяспечвала трохкаардынатнае РЛС паветранага пошуку вялікай далёкасці МР-800 «Сцяг» (руск.: «Флаг») бартавога ЗРК «Аса». Але цалкам верагодна, што падчас шторму ён не змог адрозніць ракеты, амаль слізгальныя над паверхняй мора, ад хваляў[17].

Супутнія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства абароны ЗША у каментары CNN адзначыў, што яны заўважылі, як пасля пашкоджання «Масквы» іншыя караблі ЧФ РФ, якія знаходзіліся паблізу ад яе месцазнаходжанне або ў паўночнай частцы Чорнага мора, вырушылі на поўдзень (далей ад украінскіх берагоў) і пакінулі раёны, у якіх яны дзейнічалі[18].

Ацэнкі значэння[правіць | правіць зыходнік]

Крэйсер «Масква» — гэта той самы карабель, якому адрасавалася фраза «Русский военный корабль, иди на хуй» пры нападзе на востраў Змяіны[1].

У каментары Бі-Бі-Сі дырэктар Інстытута вывучэння марскога патэнцыялу Расіі пры Ваенна-марскім каледжы ЗША прафесар Майкл Петэрсан адзначыў, што гэта мае і сімвалічнае, і ваеннае значэнне. «Масква» — флагман Чарнаморскага флота і

…сімвал расійскай ваеннай магутнасці на Чорным моры, <…> украінцы страцілі свой флот у 2014 годзе, пасля анэксіі Крыма, таму… сам факт таго, што ўкраінцы могуць наносіць такія ўдары надзвычай сімвалічны і балючы для расійскага кіраўніцтва.

На яго думку, гэта можа мець і ваеннае значэнне, паколькі зараз расійскі флот можа адчуць неабходнасць дзейнічаць на большым аддаленні ад украінскага берага[19]. Капітан ВМС ЗША ў адстаўцы і былы дырэктар здзелак у Аб'яднаным разведвальным цэнтры Інда-Ціхаакіянскага камандавання ЗША Карл Шустэр, каментуючы тое, што адбылося, для CNN, заявіў:

Толькі страта падводнай лодкі з балістычнымі ракетамі або «Кузняцова» (адзінага расійскага авіяносца) нанесла б больш сур'ёзны ўдар па рэпутацыі ваенна-марскога флота ў вачах расійскай грамадскасці.

Таксама Шустэр адзначыў, што калі інфармацыя аб удары «Нэптунам» пацвердзіцца, то «Масква» патэнцыйна можа стаць найбуйнейшым ваенным караблём, калі-небудзь выведзеным са строю ракетай[8]. Прафесар вайны і стратэгіі Каралеўскага каледжа ў Лондане Алесіё Паталана ў каментары CNN адзначаў:

Караблі дзейнічаюць удалечыні ад грамадскай увагі, і іх дзейнасць рэдка становіцца прадметам навін. Але яны з'яўляюцца вялікімі плывучымі часткамі нацыянальнай тэрыторыі, і калі вы губляеце адзін з іх, флагман, гэта палітычнае і сімвалічнае паведамленне ў дадатак да вайсковага. Страта выдзяляецца менавіта з-за гэтага[8].

Афіцэр надводных баявых дзеянняў ВМС ЗША лейтэнант-камандэр Джэйсан Ланкастэр у каментары для CIMSEC[en], што калі для нападу на «Маскву» выкарыстоўваўся «Нэптун», то гэта яго першае вядомае ўжыванне падчас вайны. На яго думку, пагроза, якая зыходзіць ад мабільных крылатых ракет берагавога базавання, такіх як «Нэптун»,

…змяняе аператыўныя паводзіны суперніка — расейскія караблі будуць дзейнічаць такім чынам, каб звесці да мінімуму рызыку выяўлення і максымізаваць свае шанцы абараніць сябе. Гэтыя паводніцкія змены абмяжоўваюць здольнасць Расіі выкарыстоўваць свой флот у інтарэсах. Дадатковы стрэс ад раптоўнага бою павялічвае стомленасць і можа прывесці да памылак.

Кіраўнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў у каментары Бі-Бі-Сі заявіў, што патапленне крэйсера было б «гістарычным інцыдэнтам», паколькі апошні раз такога тыпу карабель быў затоплены ў 1982 годзе падчас вайны на Фалклендах паміж Брытаніяй і Аргенцінай. Тады брытанская падлодка патапіла крэйсер аргенцінскіх Ваенна-марскіх сіл[9].

Галоўны рэдактар BlackSeaNews Андрэй Кліменка паведаміў, што пасля паразы «Масквы» ў Расіі зменшылася колькасць крылатых ракет. Па словах Кліменкі, сумарны залп крылатых ракет караблёў ЧФ РФ, якія знаходзяцца ў Чорным моры, знізіўся з 72 да 56[9]. У той жа час, ваенны эксперт Мікалай Бялескаў у каментары Бі-Бі-Сі паказваў, што «Маскву» не выкарыстоўвалі для абстрэлу тэрыторыі Украіны крылатымі ракетамі з Чорнага мора, паколькі яна не была носьбітам ракет «Калібр», якімі РФ накрывае амаль усю Украіну[20].

Meduza у сваім матэрыяле адзначала, што адной з задач крэйсера была супрацьпаветраная і супрацьракетная абарона ў карысць усіх сіл флота: карабель нёс на борце дальнабойныя комплексы СПА С-300 «Форт». Страта яго баяздольнасці сур'ёзна прыслабіла абарону сіл флоту, якія ўдзельнічаюць у вайне з Украінай, ад нападаў з паветра[16]. Бі-бі-сі, ў сваю чаргу, таксама сведчыла аб тым, што, як флагманскі карабель, ён павінен мець аператыўны штаб кіравання. Эксперты ў каментарах Бі-Бі-Сі меркавалі, што менавіта з яго маглі кіраваць аперацыяй па блакадзе ўкраінскага ўзбярэжжа Чорнага мора[20].

15 красавіка 2022 года расійскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка ў эфіры 24-га канала заявіў:

Цяпер ёсць рэальная магчымасць знішчыць флот Расіі. Гэты карабель з'яўляўся так званым абаронцам для іншых караблёў. Для гэтага, калі тоне флагманскі карабель — адзіны ракетны крэйсер Чарнаморскага флота — гэта змяняе расклад сіл[21].

Патапленне крэйсера «Масква» супадае па даце з патапленнем найбуйнага лайнера свайго часу «Тытанік». Вялікая колькасць медыйных каментатараў падкрэсліваюць сімвалічнасць гэтай даты і яе важнасць як сакральнага знака для крамлёўскай верхавіны, якая верыць у забабоны[22].

Масавая культура[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўкраінскім Інтэрнэце знішчэнне крэйсера было ўспрынята як прамы адказ вядомай фразе аб расійскім ваенным караблі. Тэлевядучая Леся Нікіцюк выпусціла парадыйную песню па матыве мелодыі з мультфільма «У сінім моры, у белай пене»[23].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г (руск.) Экипаж крейсера «Москва» эвакуирован после атаки Украины//«Настоящее Время», 14.04.2022
  2. а б в (руск.) В Чёрном море горит крейсер «Москва». Власти Украины заявили о ракетном ударе по кораблю, Минобороны РФ — о детонации боезапаса//«Meduza», 13 апреля 2022
  3. а б (руск.) Крейсер «Москва» затонул — Минобороны России//BBC, 14.04.2022
  4. (англ.) Lubold, Gordon (2022-04-15). "Russian Navy Ship Moskva Sunk by Ukrainian Missiles, U.S. Confirms". Wall Street Journal. ISSN 0099-9660. Праверана 2022-04-18.
  5. (руск.) Что известно о гибели крейсера "Москва"// TACC
  6. а б (англ.) Russia’s Sunken Warship Moskva Recalls Great World War II Naval Battles, The Wall Street Journal
  7. (руск.) Вашингтон подтверждает: крейсер «Москва» потопили украинские военные//Новости Израиля, 15.04.2022
  8. а б в г д (англ.) Brad Lendon CNN. Russian navy evacuates flagship. Ukraine claims it was hit by a missile. CNN. Праверана 14 красавіка 2022.
  9. а б в (укр.) «Москва» потонула. Що сталося з російським крейсером//BBC, 14.04.2022
  10. (укр.) Україна вважає, що з «Москви» врятувалися лише 58 осіб із 510 – РНБО. Укрінформ (22 красавіка 2022).
  11. (руск.) 50-й день войны: ракетный крейсер «Москва» серьёзно пострадал в результате украинского удара//Eesti Rahvusringhääling, 14.04.2022
  12. (руск.) Он затонул. Ракетный крейсер «Москва» не дошёл до базы в Севастополе//Фонтанка.ру, 14.04.2022
  13. а б (руск.) Крейсер "Москва" затонул при буксировке во время шторма. РИА Новости (14 апреля 2022).
  14. (англ.) It's 8:30 p.m. in Kyiv. Here's what you need to know. // CNN, 14.04.2022
  15. а б (укр.) У Києві та Київській області вночі лунали вибухи, постраждав завод //УП, 15.04.2022
  16. а б (руск.) Затонул флагман Черноморского флота — крейсер «Москва». Его потеря может серьёзно ослабить защиту кораблей, участвующих в войне//Meduza, 14.04.2022
  17. а б (укр.) Кріс Оуен. Українці «обдурили» радар на «Москві». Одна з версій обставин найбільшої втрати росфлоту. Тексти (14 красавіка 2022).
  18. (англ.) US assesses Russian warship still battling fire, but cannot confirm cause, defense official says//CNN, 14.04.2022
  19. (руск.) Эксперт: удар по «Москве» имеет символическое и военное значение//BBC News Russian, 14.04.2022
  20. а б (укр.) «Нептун» vs крейсер «Москва». Що відомо про ракети, які потопили флагман росіян//BBC News Україна, 14.04.2022
  21. (руск.) Есть реальная возможность уничтожить флот России//24tv.ua 15.04.2022
  22. (руск.) "Дошёл в порт приписки". Соцсети о затонувшем крейсере "Москва" (руск.). Радио Свобода. Праверана 16 красавіка 2022.
  23. https://www.youtube.com/watch?v=enCMkEZZK1E