Камелапард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдневяковыя ўяўленні аб камелапардзе (І.Босх)

Камелапард  — у сярэднявечнай геральдыцы цудоўны звер, мешанка леапарда (або пантэры) з вярблюдам. У яго вярблюджая галава з дзвюма загнутымі назад рогамі і тулава леапарда. Камелапард славіўся незвычайнай сілай і лютасцю.

Звычайна слова «камелапард» разглядалася як сінонім слова «жырафа»[1][2]; мяркуючы па ўсім, так адбылося таму, што выгляд рэальнай жырафы была ў свой час выбрана ў геральдыцы для перадачы міфічнага камелапарда.

Таксама ў геральдыцы, як разнавіднасць камелапарда, існуе алакамелус (Allocamelus), які мае цела вярблюда і казліную галаву.

Зноскі

  1. Камелопард // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  2. Камелопард // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.