Ля Траецкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Старажоўская і жылы комплекс «Ля Траецкага»

Ля Трае́цкага (руск.: У Троицкого; таксама вядомы як «Дом Чыжа»[заўв 1][1]) — шматпавярховы жылы дом прэміум-класу на вуліцы Старажоўскай у Мінску[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс зроблены як працяг 12-павярховага шматсекцыйнага жылога дома, так званай «Панарамы», з частковым павышэннем забудовы, з улікам убудаваных аб’ектаў да 25 паверхаў, з прыступкавым падзеннем пры набліжэнні да Траецкага прадмесця да 7 паверхаў, з утварэннем на перападах шматлікіх пентхаусаў, раскрытых у бок Свіслачы[2].

У комплексе налічваецца 235 кватэр з метражом ад 57 да 332 кв. м. Гараж-стаянка комплексу разлічана на 316 месцаў[2].

Аўтар праекта — архітэктар Алег Ладкін, забудоўшчык — кампанія «Трайпл»[2].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Траецкае прадмесце і жылы комплекс «Ля Траецкага» на заднім плане

Збудаванне шматпавярховага будынка ў непасрэднай блізкасці да Траецкага прадмесця і гістарычнага цэнтра Мінска ў цэлым выклікала абурэнне грамадскасці і архітэктурнай супольнасці. Так, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армэн Сардараў і загадчык кафедры Архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Сяргей Сергачоў, абодва дактары архітэктуры, назвалі з’яўленне гэтай «махіны» памылкай і трагедыяй беларускай архітэктуры, следствам горадабудаўнічай усёдазволенасці. Імі была выказана занепакоенасць тым, што яна знішчыла значнасць Траецкага прадмесця і Опернага тэатра[3][4]. Галоўны архітэктар «Мінскпраекта» Міхаіл Гаўхфельд лічыць, што будынак разам з забудовай праспекта Пераможцаў насупраць «Мінск-Арэны» збудаваны папярок зялёнага дыяметра і такім чынам перакрываюць патокі пануючых вятроў і свежага паветра, якія ідуць ад Заслаўя да цэнтра горада, што спрыяе з’яўленню смогу і забруджанню паветра[5]. Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч заявіў, што пры будаўніцтве ЖК «Ля Траецкага» былі найгрубейшым чынам парушаны некалькі артыкулаў Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, так, напрыклад, была знішчана гісторыка-планіровачная структура квартала, ландшафт, застаўся без вывучэння, якое прадугледжана законам, культурны пласт. Паводле яго меркавання, у будучыні трэба ставіць пытанне пра знос комплексу[3].

15 студзеня 2013 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ прызнаўся ў тым, што яму таксама «не вельмі падабаецца» комплекс «Ля Траецкага»[6].

З іншага боку аўтар праекта Алег Ладкін параўнаў сваё тварэнне з Эйфелевай вежай, якую спачатку таксама многія ўспрынялі неадназначна, і выказаў меркаванне, што кантраст паміж старым і новым толькі падкрэсліў гістарычную забудову[3]. Аўтара праекта падтрымаў тагачасны галоўны архітэктар Мінска Аляксандр Пятроў, аднак заўважыў, што эстэтыку будынка ён да канца зразумець не можа[7].

21 студзеня 2013 года міністр культуры Барыс Святлоў зацвердзіў Праект зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці — гістарычнага цэнтра Мінска, які прызнаў, што жылы комплекс Ля Траецкага і яшчэ шэсць аб’ектаў, у лік якіх трапіў і Палац Рэспублікі, з’яўляюцца дысгарманічнымі, парушаюць цэласнасць гістарычных ансамбляў і замінаюць успрыманню каштоўнасцей. Адзначаецца, што гэтыя збудаванні змянілі маштаб забудовы і знішчылі выразнасць сілуэта гістарычнага цэнтра горада, які з’яўляецца геаграфічным і кампазіцыйным ядром Мінска[8].

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назва паводле імя ўладальніка кампаніі-забудоўшчыка «Трайпл» — Юрыя Чыжа.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]