Траецкая гара (сквер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Траецкая гара
Цэнтральныя алея
Цэнтральныя алея
53°54′34″ пн. ш. 27°33′38″ у. д.HGЯO
РаёныЦэнтральны
Гістарычны раёнТраецкае прадмесце
Траецкая гара (сквер) (Мінск Цэнтр)
Траецкая гара
Траецкая гара

Трае́цкая гара́ (руск.: Троицкая гора) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект добраўпарадкавання парку і тэатра оперы і балета, 1948 г.

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекце І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з'явілася Цэнтральная алея[2].

Алея са скульптурай «Оперная муза»

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з'явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі «Балет» (скульптар С. Гумілеўскі) і «Оперная муза» (скульптары Л. і С. Гумілеўскія)[3][4]. Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя[2].

Фантан і оперны тэатр

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны ў скверы 9 снежня 1981 г. у гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр[5]. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт[6].

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, па гістарычнай назве плошчы — Траецкая гара, якая знікла ў 1930-я гады[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]